|
|
|
Рускі назоў: рабарбар; украінскія: ревінь, рабарбар; польскае: rabarbar.
Сямейства: Polygonaceae - грэчкавыя.

Мал. 38. Rheum officinale - рабарбар лекавы.
Добра вядомае, якое культывуецца як харчовая расліна.
Як лячэбны сродак у народзе не карыстаецца асобай вядомасцю, хоць і ўжываецца для лячэння катаров страўніка з недастатковай кіслотнасцю, пры завалах, пры кішачных захворваннях, пры малакроўі і нават пры сухотах.
Акрамя таго, у народзе ўжываюць яго пры склерозе, пры артрытах і ў іншых выпадках, відаць, без адмысловай карысці.
|
|
|
|